Усе навіны

Гульцы «Велеса» не атрымалі абяцаных клубам грошай і ўзнагарод за поспех у Д3 («Прэсбол»)

12 лютага 2023, 19:40

Як паведамляе «Прэсбол» футбалісты «Велеса» на працягу некалькіх месяцаў не атрымліваюць выплат, абяцаных дырэктарам клуба Аляксандрам Шако. Таксама гульцы не атрымалі ўзнагарод за вынікі ў ДЗ.

Дырэктар клуба Шако патлумачыў дадзеную сітуацыю тым, што клуб з'яўляецца аматарскім і ніякіх абавязковых выплат няма. На пытанне пра ўзнагароджанне дырэктар запэўніў, што яго як такога не было. Старшыня абласной Віцебскай Федэрацыі Максім Клімовіч пацвердзіў, што ўзнагароджанне не праводзілася. Тым не менш варта адзначыць, што гульцы «Мёраў», якія занялі трэцяе месца ў чэмпіянаце ўжо атрымалі свае прызы.

Дырэктар «Велеса» Шако заявіў, што футбалісты атрымаюць свае ўзнагароды пасля выхаду з адпачынку на першай трэніроўцы.