Усе навіны

Гол «Брайтана» ў вароты «Крыстал Пэлас» памылкова не залічылі – арбітр ВАР правёў лінію афсайда не па тым футбалісту

12 лютага 2023, 22:25

«Крыстал Пэлас» і «Брайтан» падзялілі ачкі ў 23-м туры АПЛ – 1:1.

На 32-й хвіліне пры ліку 0:0 абаронца «Брайтана» Первіс Эступіньян адкрыў лік. Аднак арбітр ВАР вызначыў, што футбаліст быў у становішчы па-за гульнёй, калі атрымаў мяч, таму гол быў адменены.

Аказалася, што арбітр памылкова правёў лінію афсайда па Джэймсе Томкінсе, а не па яго партнёру па камандзе Марку Гехі, які стаяў бліжэй да брамы. Калі б арбітр не памыліўся – гол павінны былі залічыць.