Усе навіны

Гвардыёла пабіў рэкорд Клопа па колькасці перамог у першых 250 матчах у АПЛ

12 лютага 2023, 23:46

«Манчэстэр Сіці» перамог «Астан Вілу» ў 23-м туры АПЛ – 3:1.

Для галоўнага трэнера «гараджан» Пепа Гвардыёлы гэтая перамога стала 184-й у 250-м матчы ў чэмпіянаце Англіі. Ён пабіў рэкорд Юргена Клопа, які ў 250 сустрэчах здабыў 160 перамог.

У пяцёрцы лепшых у АПЛ – Жазэ Маўрынью (158), Арсен Венгер (146) і Рафаэль Бенітэс (138).