Усе навіны

Ілон Маск разважае над набыццём акцый «Манчэстэр Юнайтэд»

13 лютага 2023, 17:17

Амерыканскі бізнесовец Ілон Маск сочыць за сітуацыяй вакол магчымага продажу акцый «Манчэстэр Юнайтэд» сям'ёй Глэйзераў, сведчыць Daily Mail.

Мільярдэр разважае над тым, каб умяшацца ў барацьбу на рынку. Ён хоча зразумець, гэта менавіта той шанец, які ён не павінен выпусціць.

Стан Маска ацэньваецца ў 157 мільярдаў фунтаў.

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана дадае, што набыццё «МЮ» Іланам стане сюрпрызам, аднак «ніколі нельга казаць «ніколі». Таксама адзначаецца, што найбольш канкрэтную цікавасць уяўляюць катарскія інвестары.