Усе навіны

Футбаліст зборнай Чэхіі Янкта здзейсніў камінг-аўт

13 лютага 2023, 18:24
1

Паўабаронца зборнай Чэхіі і «Спарты» Прага Якуб Янкто паведаміў грамадскасці, што ён гей.

«Прывітанне, я Якуб Янкта. Як і ва ўсіх астатніх, у мяне ёсць моцныя бакі, сям'я, сябры. У мяне ёсць праца, якую я выконваю як мага лепш на працягу многіх гадоў з сурʼёзнасцю, прафесіяналізмам і запалам.

Як і ўсе астатнія, я хачу пражыць сваё жыццё ў свабодзе, без страхаў, перадузятасцяў і гвалту, але ў каханні. Я гомасексуаліст і больш не хачу хаваць сябе», – сказаў Янкта.