Усе навіны

Кіраўнік суддзяў АПЛ Уэб выбачыўся перад «Арсеналам» і «Брайтанам» за памылкі ВАР

13 лютага 2023, 19:31

Кіраўнік судзейскага корпуса АПЛ Ховард Уэб склікаў афіцыйныя асобы на тэрміновую сустрэчу з нагоды памылак арбітраў у 23-м туры чэмпіянату Англіі.

У матчы паміж «Арсеналам» і «Брэнтфардам» (1:1) падчас праверкі эпізоду на прадмет афсайду відэаасістэнт забыўся накрэсліць афсайдную лінію. У выніку, гол, які забіў Айвен Тоуни памылкова залічылі.

Таксама суддзі дапусцілі памылку ў гульні паміж «Крыстал Пэлас» і «Брайтанам» (1:1). Арбітр ВАР правёў афсайдную лінію не па тым гульцу, з-за чаго быў адменены чысты гол паўабаронцы «Брайтана» Первіса Эступіньяна.

Говард Уэб папрасіў прабачэння перад прадстаўнікамі «Арсенала» і «Брайтан» за гэтыя памылковыя рашэнні. Таксама, з-за вышэйзгаданых інцыдэнтаў адбыліся замены ў складзе судзейскіх брыгад на матчы «Ліверпуль» – «Эвертан» і «Манчэстэр Сіці» – «Арсенал», якія адбудуцца сёння і ў сераду адпаведна.