Усе навіны

«Мінай» і «Шыннік» выселілі з гасцініцы, дзе адбылася бойка

15 лютага 2023, 14:57

Турэцкі гатэль Royal Seginus выселіў усіх прадстаўнікоў «Міная» і «Шынніка», паведамляе «ТаТоТаке».

Пасля бойкі, якая адбылася паміж гульцамі абодвух клуб, кіраўніцтва прыняло рашэнне не пакідаць нейкую адну з каманд на далейшае пражыванне.

«Мінай» ужо пераехаў у іншы гатэль у Анталіі.

Нагадаем, 13 лютага ў турэцкім гатэлі адбылася масавая бойка паміж гульцамі расійскага «Шынніка» і ўкраінскага «Міная». Расійскі бок сцвярджае, што канфлікт узнік з-за патрабавання выканаць гімн Украіны, украінскі – з-за паводзінаў п'янага гульца «Шынніка».