Усе навіны

Трэнер вышэйшай лігі аб праграме Кавальчука: «Атрымліваецца, АБФФ нічога не вырашае. Калі гэтыя пункты палепшаць наш футбол, то я за іх»

15 лютага 2023, 20:54

Трэнер вышэйшай лігі ў інтэрв'ю Tribuna.com падзяліўся меркаваннем аб пасяджэнні калегіі мінспорту Лукашэнкі.

– Як вы ўспрымаеце 16 пунктаў, якія пазначыў Кавальчук?

– Узнікае пытанне, навошта трэба было праводзіць гэты сход, сядзець шэсць гадзін у гэтай зале, калі спіс быў ужо гатовы і яго можна было разаслаць па клубах? Наогул лічу, што кожны павінен займацца сваімі справамі. А зараз атрымліваецца, што Кавальчук абазначае праблемы ў футболе, расказвае, як іх вырашаць, а АБФФ выконвае намінальную функцыю, нічога не вырашае.

– Як думаеце, гэтыя пункты здольныя палепшыць футбол?

– Калі яны зменяць наш футбол да лепшага, то я за гэтую праграму. А ў цэлым пісаць і казаць можна шмат чаго, але лепш моўчкі рабіць, чым крычаць аб сваіх планах, канспектах. Калі шмат гавораць, на выхадзе нічога толкам не атрымліваецца. Крычаць, напрыклад, што ў нас праблемы ў дзіцячым футболе, трэба іх вырашаць, чыноўнікі пра гэта гавораць пастаянна. А ў выніку як выступілі нашыя зборныя U-16 і U-17 на «Кубку развіцця»? Сёмае і шостае месцы. І гэта найлепшыя хлопцы, якіх удалося сабраць з усёй краіны, – сказаў трэнер.

Tribuna.com публікуе каментарыі спікераў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ананімна для іх бяспекі.