Усе навіны

Куртуа аднавіўся пасля траўмы

18 лютага 2023, 09:10

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці распавёў, хто гатовы згуляць у заўтрашнім матчы 22-га тура Ла Лігі супраць «Асасуны».

«Бензема не будзе даступны заўтра, таму што ён стаміўся. Мы хочам, каб ён цалкам аднавіўся да аўторка (да першага матчу 1/8 фіналу ЛЧ супраць «Ліверпуля» – заўв.).

Кроас не трэніраваўся, ён прапусціць гульню.

А Азар вернецца, як і Куртуа», - сказаў Анчалоці.

Пакуль Куртуа быў траўмаван, браму мадрыдцаў абараняў Андрэй Лунін. 24-гадовы ўкраінец за гэты перыяд прыняў удзел у 4 матчах. У адным абараніў на нуль, а ў іншых прапусціў 5 галоў.