Усе навіны

Пол Мерсан: «Чэлсі» набыў цэлы грузавік індывідуальнасцяў і дрыблераў, але нікога для каманды»

20 лютага 2023, 10:43

Былы футбаліст «Арсенала» Пол Мерсан падзяліўся меркаваннем пра праблемы «Чэлсі».

«Не думаю, што гэта скончыцца. Яны набылі цэлы грузавік індывідуальнасцяў і дрыблераў, але нікога для каманды.

Энцо – топ-гулец, на ім трымаецца паўабарона, але іншыя… Маўнта ў матчы з «Саўтгемптанам» проста з’елі. Футбалісты банальна ішлі ў дрыблінг, не было ніякіх этапаў пабудовы гульні. Гэта з’явілася толькі з выхадам Кая Хавертца, які пачаў узаемадзейнічаць з Феліксам і Стэрлінгам.

Лічу, што Грэма Потэра зараз чакае сур’ёзнае інтэрв’ю. Фаны «Чэлсі» раз’юшаныя, яны не захочуць чуць нешта накшталт: «Саўтгемптану» дапамагло, што ў іх новы трэнер».

Калі вы не перамагаеце такую каманду, то лепшым іх гульцом павінен быў стаць галкіпер, але гэта было не так», — сказаў Мерсан.