Усе навіны

Ёшка Гвардыёл пра цікавасць «Чэлсі»: «Лейпцыг» адказаў, што не жадае мяне прадаваць»

20 лютага 2023, 14:30

Абаронца «Лейпцыга» Ёшка Гвардыёл пракаментаваў цікавасць да яго з боку «Чэлсі».

«Я быў вельмі разгублены, таму што за месяц да адкрыцця трансфернага акна я размаўляў са спартыўным дырэктарам «Лейпцыга» і ён сказаў мне: «Ёшка, мы не збіраемся прадаваць цябе, ты нам патрэбны, мы верым у цябе».

Я пагадзіўся, таму што мяне ўсё задавальняе ў клубе, тут ёсць усё, што мне трэба для таго, каб трэніравацца, гуляць і выйграваць.

Так было да апошніх двух дзён (студзеня – заўв. Tribuna.com). Мне патэлефанаваў агент і сказаў, што «Чэлсі» вельмі зацікаўлены ўва мне.

«Лейпцыг» адказаў, што не хоча мяне прадаваць. Усё добра, бо я і так збіраўся застацца ў камандзе. Аднаго сезону было недастаткова, ужо ідзе другі і я быў бы рады нават трэцяму, але паглядзім, што здарыцца», – распавёў Гвардыёл.