Усе навіны

Суддзя Доля, які страціў прытомнасць у матчы БАТЭ – «Дынама» Брэст, завяршыў кар'еру

20 лютага 2023, 17:37

Беларускі арбітр Дзмітрый Доля завяршыў кар'еру.

Прычынай сталі даўнія праблемы з ахілам.

Доля, які 19 лютага адсвяткаваў 43-і дзень нараджэння, працягне працаваць інструктарам-метадыстам у гродзенскім ГАКЦАРы. Таксама ён мае намер застацца ў судзействе ў якасці інспектара.

На рахунку Долі 140 матчаў на вышэйшым узроўні (119 у чэмпіянаце і 21 у Кубку Беларусі).

Нагадаем, 15 кастрычніка падчас матчу вышэйшай лігі БАТЭ - «Дынама» Брэст Доля страціў прытомнасць.