Усе навіны

Узначаліць «Лідс» можа Хаві Грасія

20 лютага 2023, 20:19

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана паведаміў, што іспанскі трэнер Хаўер Грасія можа ўзначаліць «Лідс».

Клуб АПЛ вядзе перамовы з 52-гадовым спецыялістам.

Увогуле, у шортлісце «Лідса» два трэнеры, выбар будзе зроблены неўзабаве.

Апошнім месцам працы Грасіі быў катарскі «Аль-Сад». Таксама ён трэніраваў «Валенсію», «Уотфард», «Рубін», «Малагу», «Асасуну», «Альмерыю», «Алімпіякос», «Кадыс» і іншыя клубы.

У пачатку лютага «Лідс» звольніў Джэсі Марша.

Пасля 23 тураў «Лідс» ідзе на перадапошнім месцы ў АПЛ.