Усе навіны

«ПСЖ» можа звольніць спартыўнага кансультанта Кампуша

21 лютага 2023, 21:30

Спартыўны кансультант «ПСЖ» Луіш Кампуш можа быць звольнены, паведамляе Foot Mercato.

Адна з галоўных прычын гэтага – няўдалыя трансферы мінулым летам. Акрамя Нордзі Мукіэле і Віціньі, навічкі «ПСЖ» не ўражваюць сваёй гульнёй, а ўзімку клуб не падпісаў ніводнага новага гульца.

Кампуш рыхтуецца да летняга трансфернага акна.