Усе навіны

Базанаў пра «Макслайн»: «Хацелася б, каб менш было такіх каманд»

22 лютага 2023, 18:24
2

Кіраўнік АБФФ Уладзімір Базанаў выказаў сваё стаўленне да клуба «Макслайн», а таксама распавёў для чаго павінны існаваць беларускія футбольныя клубы.

«У міжсезонне мы вельмі доўга перапісваліся і вырашалі пытанне з «Макслайнам», вы самі разумееце. Цяпер яны наогул мяняюць прапіску. Не ведаю, дзе яны будуць. Ці То ў Менску, ці то ў Віцебску. Хацелася б, каб менш было такіх каманд. Самае галоўнае – усе нашы каманды павінны быць зацыкленыя на дапамозе нашым 117 СДзЮШАР. Хлопцаў там рыхтуюць. У кожнай вобласці ёсць аддзялення па футболе. Мы хацелі б, каб кожны клуб звяртаў на іх увагу», – сказаў Базанаў.