Усе навіны

Дзі Марыя аформіў дубль за 15 хвілін матчу з «Нантам»

23 лютага 2023, 21:16

Паўабаронца «Ювентуса» Анхель Дзі Марыя адзначыўся двума галамі ў матчы ў адказ 1/16 фіналу Лігі Еўропы супраць «Нанта».

35-гадовы аргенцінец адкрыў лік на 5-й хвіліне, а на 20 – рэалізаваў пенальці.

Гэта 5-ы і 6-ы галы хаўбека ў 21 матчы за турынскую каманду, таксама на яго рахунку 6 асістаў.