Усе навіны

Філ Нэвіл: «Не буду адмаўляць цікавасць «Інтэра Маямі» да Месі і Бускетса»

24 лютага 2023, 17:35

Галоўны трэнер «Інтэр Маямі» Філ Нэвіл пацвердзіў цікавасць свайго клуба да паўабаронцы «Барселоны» Серджы Бускетса і форварда «ПСЖ» Ліянеля Месі.

«Я не буду нічому пярэчыць і не буду казаць, што ў інфармацыі пра нашу цікавасць да Ліянеля Месі і Сэрджы Бускетса няма праўды. З таго часу, як я прыйшоў у «Маямі», нас звязвалі з кожным топ-гульцом сусветнага футбола. Пачынаючы з Серхіа Рамаса, Дані Алвеса, Роберта Левандоўскага, Віліяна, Сеска Фабрэгаса, Луіса Суарэса… Усе гэтыя імёны можна вымавіць на адным дыханні.

Нас заўсёды будуць звязваць з найлепшымі гульцамі свету. У нас выступалі Гансала Ігуаін і Блез Мацюідзі. Цяпер, калі яны завяршылі кар'еры, мы маем магчымасць падпісаць гульцоў, заробкі якіх будуць выходзіць за ліміт лігі.

Мы хочам, каб у гэтым клубе выступалі найлепшыя гульцы свету. Месі і Бускетс у апошнія гады вылучаюцца мацней за іншых. Гэта выдатныя гульцы, якія па-ранейшаму могуць прынесці вялікую карысць нашаму клубу. А для МЛС гэта стала б паваротным момантам», – сказаў Нэвіл.