Усе навіны

Аляксандр Сяднёў: «Нашы гульцы сёння зрабілі ўсё, што маглі. Рэалізаваць на жаль не ўдалося. Віной таму – брамнік суперніка»

26 лютага 2023, 15:09

Беларускі галоўны трэнер «Ардабасы» Аляксандр Сяднёў пракаментаваў паражэнне ў Суперкубку Казахстана.

«Віншую «Астану» з перамогай. Вельмі напружаны матч. Можа быць, не вельмі эстэтычны. Напэўна, пачатак чэмпіянату наклала сваё адценне. Нашы гульцы сёння зрабілі ўсё, што маглі. Тыя моманты, якія нам удалося стварыць гэта следства стандартных палажэнняў. Рэалізаваць на жаль не ўдалося. Віной таму – брамнік суперніка. Прапусцілі два мяча, адзін з іх здалёк. За такія галы не лаюць. Другі гол – фол па неасцярожнасці. Супернік валодаў мячом, я не бачыў нейкіх пагроз. У першым тайме мы гулялі інертна, а ў другім тайме гульня раскрылася. Будзем рыхтавацца да чэмпіянату», – сказаў Сяднёў.