Усе навіны

«МЮ» заваяваў першы трафей з 2017 года

26 лютага 2023, 21:45

«Манчэстэр Юнайтэд» перамог «Ньюкасл» у фінале Кубка англійскай лігі – 2:0.

Манчэстэрская каманда заваявала першы трафей з 2017 года.

У апошні раз «чырвоныя д'яблы» выйгравалі тытул у сезоне 2016/17, калі пад кіраўніцтвам Жазэ Маўрынью адначасова выйгралі Лігу Еўропы і Кубак англійскай лігі.