Усе навіны

Дэ Хеа перасягнуў Шмейхеля па колькасці сухіх матчаў за «МЮ»

27 лютага 2023, 09:06

Брамнік «Манчэстэр Юнайтэд» Давід дэ Хеа захаваў свае вароты сухімі ў фінальным матчы Кубка лігі супраць «Ньюкасла» (2:0).

Для іспанскага галкіпера «чырвоных д'яблаў» гэты кліншыт стаў 181-м у складзе «Манчэстэр Юнайтэд». Такім чынам Дэ Хеа стаў найлепшым брамнікам у гісторыі клуба па гэтым паказчыку. У папярэдняга рэкардсмена Петэра Шмейхеля было 180 сухіх матчаў.

Давід праводзіць свой 12-ы сезон у Манчэстэры. Сёння ён выйграў свой сёмы трафей у якасці гульца «Юнайтэд» – Кубак англійскай лігі.