Усе навіны

Лісаковіч адзначыўся пераможным голам за «Рубін» у спарынгу супраць яраслаўскага «Шынніка»

27 лютага 2023, 23:47

27 лютага «Рубін», за які выступае беларускі нападаючы Віталь Лісаковіч, абыграў у таварыскім матчы яраслаўскі «Шыннік» з лікам 2:1.

Пераможны мяч казанцаў на рахунку беларускага форварда. Лісаковіч забіў на 43 хвіліне матча.

Яшчэ адзін беларускі футбаліст Аляксандр Мартыновіч вывеў казанскі клуб з капітанскай павязкай.

Акрамя таго, на 11 хвіліне матчу быў выдалены экс-нападаючы брэсцкага «Дынама» Джоэл Фамейе, які зараз выступае за «Рубін».