Усе навіны

Месі атрымаў узнагароду FIFA The Best найлепшага гульца 2022 года

28 лютага 2023, 00:40

Нападаючы «ПСЖ» і зборнай Аргентыны Ліянэль Месі перамог у намінацыі на найлепшага футбаліста 2022 года ад FIFA The Best.

У галасаванні 35-гадовы футбаліст абышоў Карыма Бензема з «Рэала» і Кіліяна Мбапе з «ПСЖ».

У 2022-м Месі перамог на чэмпіянаце свету разам са сваёй нацыянальнай камандай, ён быў прызнаны лепшым іграком турніру.

Падрабязная статыстыка Ліянэля – тут.