Усе навіны
Video

Грузін Лачашвілі атрымаў узнагароду FIFA The Best Fair Play – ён выратаваў гульца, які страціў прытомнасць на полі

28 лютага 2023, 08:54

Абаронца «Крэманэзе» Лука Лачашвілі атрымаў узнагароду FIFA The Best Fair Play за тое, што выратаваў гульца каманды-саперніка падчас матча.

Гэта здарылася, калі грузін выступаў у Аўстрыі за «Вольфсберг». Футбаліст «Аўстрыі» Георг Тэйгл страціў прытомнасць пасля сутыкнення, а Лачашвілі стаў першым, хто аказаў яму дапамогу, не дазволіўшы праглынуць язык.

Раней Лука знаходзіўся ў структуры кіеўскага «Дынама», але не правёў за кіяўлян ніводнага афіцыйнага матча.