Усе навіны

Ліянель Месі: «Жадаю адзначыць Бензема і Мбапэ, якія правялі неверагодны год»

28 лютага 2023, 11:02

Нападаючы «ПСЖ» і зборнай Аргенціны Ліянель Месі на сцэне цырымоніі пракаментаваў перамогу ў намінацыі за найлепшага гульца года ад FIFA The Best.

«Гэта гонар для мяне. Немагчыма хвалявацца яшчэ мацней, чым я зараз раблю.

Жадаю адзначыць Бензема і Мбапэ, якія правялі неверагодны год. Удзячны сваім партнёрам. Сёння тут са мной Ліянель Скалоні і Эміліяна Марцінес, мы прадстаўляем усю каманду. Гэта наша агульная ўзнагарода за тое, што мы зрабілі ў Катары.

Гэта быў шалёны год. Мне ўдалося здзейсніць мару пасля столькіх гадоў барацьбы за яе, я так доўга да яе ішоў. Пра гэта марыць кожны футбаліст, але мала каму гэта ўдаецца.

Хачу падзякаваць сваёй сям'і і ўсім аргенцінцам за той сумесна праведзены месяц, які назаўсёды застанецца ў нашай памяці», – дадаў Месі.