Усе навіны

«Крэманэзе» абыграў «Рому» і перапыніў 30-матчавую серыю без перамог у Серыі А. Раней клуб выбіў рымлян з Кубка Італіі

28 лютага 2023, 22:47

«Крэманэзе» ў 24-м туры Серыі А перамог «Рому» – 2:1.

Гэтым матчам перарвалася серыя «Крэманэзе» з 30 матчаў без перамог у элітным чэмпіянаце Італіі.

Гэта паўтарэнне самай доўгай серыі без перамог у турніры, якую «Анкона» правяла яшчэ ў перыяд паміж 1993 і 2004 гадамі.

У пачатку лютага «Крэманэзе» выбіў «Рому» з Кубка Італіі на стадыі чвэрцьфіналу.