Усе навіны

Памёр француз Фантэн, рэкардсмен па колькасці галоў на адным чэмпіянаце свету

1 сакавіка 2023, 13:07

1 сакавіка памёр французскі футбаліст і трэнер Жуст Фантэн. Яму было 89 гадоў.

Фантэн – уладальнік рэкорду па колькасці галоў, забітых на адным чэмпіянаце свету - 13 мячоў у 1958 годзе. На тым жа чэмпіянаце са зборнай Францыі ён стаў бронзавым прызёрам.

Фантэн выступаў за «Касабланку», «Ніцу», «Рэймс». Трэніраваў зборныя Францыі і Марока, «Баньер-дэ-Люшон», «ПСЖ» і «Тулузу».

Фантэн – чатырохразовы чэмпіён Францыі, двухразовы ўладальнік Кубка Францыі, фіналіст Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў.