Усе навіны

Карла Анчалоці — пра першую гульню 1/2 Кубка Іспаніі супраць «Барселоны»: «Не вырашальны матч, але мы хочам атрымаць перавагу»

2 сакавіка 2023, 13:45

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці падзяліўся чаканнямі ад першага матча 1/2 Кубка Іспаніі супраць «Барселоны».

«У гульні за Суперкубак нам не хапіла самааддачы і ўпэўненасці, мы здзяйснялі індывідуальныя памылкі, якія больш не паўторацца.

Мы блізкія да перамогі ў важным турніры і будзем змагацца за яе. Гэта не вырашальны матч, але мы хочам атрымаць перавагу (перад другім матчам – заўв.).

Градус гэтай гульні падвышаны не з-за нашага жадання рэваншу за Суперкубак, а з-за таго, што мы блізкія да выйгрышу тытула. Гэта адзіная прычына.

Гульня працягласцю ў 180 хвілін за выхад у фінал, і заўзятары атрымаюць асалоду ад яе», – сказаў Анчалоці.

Матч адбудзецца сёння ў 23:00.