Усе навіны
Photo

Месі набыў 35 залатых айфонаў для партнёраў і трэнерскага штаба зборнай Аргенціны

2 сакавіка 2023, 14:50

Ліянель Месі зрабіў падарунак для гульцоў і трэнераў зборнай Аргенціны, з якой выйграў ЧС-2022.

«Было гонарам даставіць 35 залатых iPhone 14 для Леа Месі. Ён замовіў іх для партнёраў па камандзе і трэнерскага штаба ў якасці падарунка за перамогу ў фінале чэмпіянату свету», – распавёў Бенжамен Ліён, кіраўнік кампаніі Idesign Gold, якая займаецца вырабам упрыгожванняў для тэлефонаў.

На адваротным баку кожнага з айфонаў, збоку ад камеры размешчана прозвішча футбаліста і яго гульнявы нумар. Пасярэдзіне знаходзіцца лагатып аргенцінскай зборнай. Ліянель Месі зрабіў падарунак для гульцоў і трэнераў зборнай Аргенціны, з якой выйграў ЧС-2022.

Фота: інстаграм Idesign Gold

Паводле інфармацыі The Sun, Месі выдаткаваў каля 200 тысяч еўра на гэтыя падарункі.

Кампанія Idesign Gold таксама вырабляла падобныя айфоны і іншыя пазалочаныя аксэсуары для Нэймара, Джанлуіджы Данарумы, Хакіма Зіеша, Тэа Эрнандэса і многіх іншых вядомых футбалістаў.