Усе навіны

Саламон і Рэшфард сярод прэтэндэнтаў на званне «Гулец месяца» ў АПЛ

2 сакавіка 2023, 16:54

Ангельская Прэм'ер-ліга абвясціла прэтэндэнтаў на званне «Гулец месяца» па выніках лютага.

Гэта нападнік «Лестэра» Келечы Іхеанача, брамнік «Фулхэма» Бернд Лена, нападнік «Манчэстэр Юнайтэд» Маркус Рэшфард, абаронца «Тотэнхэма» Эмерсан Раял, паўабаронца «Фулхэма» Манор Саламон і нападнік «Астан Вілы» Олі Уоткінс.

На рахунку Іхэанача 2 галы і 3 выніковыя перадачы ў лютым, уключаючы 1+2 у пераможнай гульні з «Астан Вілай» (4:2).

Лена абараніў 3 гульні на нуль з 4-х, здзейсніў 11 сэйваў.

Рэшфард забіў 5 галоў, вызначыўшыся ў кожным з лютаўскіх тураў.

На рахунку Эмерсана 1 гол пры 3-х сухіх матчах каманды.

Саламон забіў у трох запар гульнях АПЛ супраць «Вулверхэмптана», «Брайтана» і «Нотынгем Форэст».

Уоткінс забіў 4 галы нягледзячы на тое, што каманда пацярпела 3 паразы ў апошніх 4-х матчах.