Усе навіны

«Барселона» працягнула кантракт з Серджы Раберта

3 сакавіка 2023, 18:36

«Барселона» абвясціла пра працяг кантракта з правым абаронцам Серджы Раберта.

Новае пагадненне з 31-гадовым іспанцам разлічана да 30 чэрвеня 2024 года.

У кантракце прапісана сума адступных за футбаліста – 400 мільёнаў еўра.

Гулец выступае за каманду з 2006 года, на яго рахунку 339 матчаў, 15 галоў і 40 асістаў.