Усе навіны

Антоні, Рышарлісан, Вінісіус і яшчэ 20 гульцоў выкліканы ў зборную Бразіліі на спарынг з Марока

3 сакавіка 2023, 18:55

Галоўны трэнер зборнай Бразіліі Рамон Менезес выклікаў 23 футбалісты на таварыскі матч з Марока, які пройдзе 25 сакавіка.

Брамнікі: Эдэрсан («Манчэстэр Сіці»), Майкел (Атлетыка Паранаэнсэ), Уэвертан (Палмейрас).

Абаронцы: Рожэр Ібанэс («Рома»), Эдэр Мілітаа («Рэал»), Маркіньяс («ПСЖ»), Роберт Рэнан («Зеніт»), Артур («Амерыка Мінэйра»), Эмерсан Роял («Тотэнхэм»), Алекс Тэлес («Севілья»), Рэнан Лодзі («Нотынгем Форэст»).

Паўабаронцы: Андрэ («Флуміненсэ»), Андрэй Сантас («Васка да Гама»), Каземіра («Манчэстэр Юнайтэд»), Жааа Гомес («Вулверхэмптан»), Лукас Пакета («Вэст Хэм»), Рафаэл Вейга («Палмейрас» ).

Нападаючыя: Антоні («Манчэстэр Юнайтэд»), Рышарлісан («Тотэнхэм»), Радрыга Гоэс, Вінісіус Жуніёр (абодва – «Рэал»), Роні («Палмейрас»), Вітор Роке («Атлетыка Паранаэнсэ»).

Майкел, Артур, Роберт Рэнан, Андрэй Сантас, Вітор Роке, Андрэ, Жааа Гомес, Рафаэл Вейга і Роні ўпершыню выкліканы ў бразільскую зборную.

У заяўцы няма траўміраванага Нэймара з «ПСЖ».