Усе навіны

Экс-нападаючы «Іслачы» Созах пра пераход у «Крыўбас»: «Планаваў з'ехаць, пасля таго як адпрацую кантракт, але тады «Іслач» за гэта нічога б не атрымала»

6 сакавіка 2023, 16:31

Экс-нападаючы «Іслачы» Даніэль Созах распавёў пра сыход з мінскай каманды. Футбаліст працягне кар'еру ва ўкраінскім «Крыўбасе».

– Як атрымалася, што ты пакінуў «Іслач», за пару тыдняў да старту чэмпіянату?

– Усё проста. У мяне быў двухгадовы кантракт. Гэта значыць ён бы сканчаўся ўлетку. Я ўсё роўна планаваў з'ехаць, пасля таго як яго адпрацую, але тады гэта адбылося б бясплатна, і «Іслач» за гэта нічога б не атрымала. А зараз тым больш з'явілася добры варыянт, каб рухацца наперад. Жадаю паспрабаваць сябе ў мацнейшай лізе. Таму пагаварылі і прынялі рашэнне расстацца зараз.

– Ты ж яшчэ не падпісаў кантракт з «Крыўбасам»?

– Не, клубы дамовіліся, але дакументы афіцыйна пакуль не аформлены.

– Ці доўга думаў, атрымаўшы прапанову з Украіны?

– Не, хоць былі яшчэ некаторыя варыянты – клубы і Егіпта, Казахстана, нейкія расійскія. Назвы казаць я, мусіць, цяпер ужо не магу. Але ў выніку спыніўся на «Крыўбасе».

Там гуляе былы абаронца «Іслачы» і мой сябар Іван Дыбанга. Таму я адразу патэлефанаваў яму, распытаў, што гэта за каманда, якія ўмовы. Ён усё падрабязна расказаў. Увогуле даў добрыя рэкамендацыі, пасля чаго я канчаткова прыняў рашэнне аб пераходзе.

– Напэўна цябе хвалявала пытанне бяспекі ў краіне, дзе ідзе вайна.

– Так, але пры гэтым палову мінулага года там праходзіў чэмпіянат. Зразумела, што нагоды для хвалявання былі, але, зноў жа паўтару, навёў даведкі, як жывуць каманды, дзе гуляюць.

Той жа Дыбанга мне пра гэта таксама расказваў. Усё робіцца для бяспекі гульцоў, якой надаецца вялікая ўвага. Так што гэта не перашкодзіла прыняць станоўчае рашэнне аб пераходзе, – сказаў Созах.