Усе навіны

Бушма працягне гуляць за «Макслайн»

7 сакавіка 2023, 13:21

Як паведамляе прэс-служба «Макслайна», брамнік Уладзімір Бушма працягне выступаць за рагачоўскі клуб.

У мінулым сезоне галкіпер Бушма прыняў удзел у двух стыкавых матчах за «Макслайн» супраць дзяржынскага «Арсенала». А ў вышэйшай лізе сезона-2022 у складзе «Тарпеда-БелАЗ» правёў 4 матчы. Улетку пакінуў клуб.

Раней была інфармацыя аб тым, што Бушма можа завяршыць кар'еру. Як паведамляў Football.by, Бушма з'яўляецца адным з трэнераў «ДНК Нацыі», які будзе ўдзельнікам Д3.

Паведамлялася, што Бушма патрапіў у «чорны спіс» Мінспорту Лукашэнку.