Усе навіны

Жыру можа прапусціць матч з «Тотэнхэмам» з-за хваробы

7 сакавіка 2023, 14:21

Нападаючы «Мілана» Аліўе Жыру прапусціў трэніроўку каманды 6 сакавіка, паведамляе La Gazzetta dello Sport.

Футбаліст хворы на грып. Яму становіцца лепш, але ўдзел у матчы з «Тотэнхэмам» пад пытаннем. Рашэнне аб яго ўключэнні ў заяўку будзе прынятае сёння, 7 сакавіка, пасля ранішняй трэніроўкі. Галоўны трэнер Стэфана Піолі хоча ўзяць Жыру ў Лондан незалежна ад яго гатоўнасці згуляць.

Жыру ў гэтым сезоне забіў 11 галоў і зрабіў 6 асістаў у 32 матчах. Статыстыка 36-гадовага француза тут.

Матч з «Тотэнхэмам» адбудзецца 8 сакавіка.