Усе навіны

Жаан Лапорта: «Барселона» павінна падоўжыць кантракт з Хаві»

8 сакавіка 2023, 09:59

Прэзідэнт «Барселоны» Жоан Лапорта збіраецца прапанаваць галоўнаму трэнеру каманды Хаві новы кантракт.

«Думаю, мы павінны падоўжыць кантракт з Хаві, ён заслугоўвае новай доўгатэрміновай дамовы.

Сам ён кажа, што хоча выйграць Ла Лігу перад гэтым, але я ўжо разважаю на гэтую тэму, тое ж самае тычыцца і Бускетса», – распавёў Лапорта.

43-гадовы іспанец узначальвае каталонцаў з лістапада 2021 года.

За гэты час каманда згуляла 75 матчаў пад кіраўніцтвам Хаві, набіраючы ў сярэднім 2,09 ачка за гульню (48 перамог, 13 нічыіх і 14 паражэнняў).

Цяпер «Барселона» лідзіруе ў чэмпіянаце Іспаніі, апярэджваючы «Рэал» на 9 ачкоў.

У Лізе Еўропы клуб па суме двух матчаў саступіў «Манчэстэр Юнайтэд» за права выйсці ў 1/8 фіналу турніру.