Усе навіны

«Як можна пасля ўсіх зверстваў мець з імі нешта агульнае?» Экс-трэнер зборнай Украіны Саба – пра выклік тых, хто гуляе ў Расіі, у зборную Арменіі украінцам Петраковым

8 сакавіка 2023, 13:35

Былыя трэнеры кіеўскага «Дынама» і зборнай Украіны Ёжэф Саба i Леанід Бурак раскрытыкавалi рашэнне ўкраiнскага галоўнага трэнера зборнай Арменіі Аляксандра Петракова выклікаць у каманду гульцоў з чэмпіянату Расіі.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 года Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Сапраўдны ўкраінец гэтага не зрабіў бы. Я супраць таго, каб выклікаць такіх футбалістаў. Лічу, што з футбалістамі [з Расii], як і з усімі жыхарамі, варта спыніць усялякія адносіны. Як можна пасля ўсіх гэтых зверстваў мець з імі нешта агульнае?» – сказаў Саба.

« Шчыра кажучы, я ў шоку ад усяго гэтага. Што кажуць людзі і што робяць – гэта розныя рэчы. Нажаль, гэта наша рэчаіснасць. Я гэтага не разумею.

Ёсць шмат футбалістаў, якія гуляюць у іншых краінах. У свой час іх зборная натуралізавала і французаў, і аргенцінцаў армянскага паходжання. Складана сказаць, [чым кіраваўся Петракоў,] асабліва ў той сітуацыі, у якой зараз уся наша краіна», – заявiў Бурак.

Петракоў выклікаў у зборную Арменii чатырох гульцоў з чэмпіянату Расіі: Харэна Байрамяна («Растоў»), Эдуарда Спярцяна («Краснадар»), Георгія Аруцюняна («Краснадар-2») i Наіра Цікнізяна («Лакаматыў»), у якога ёсць расійскі пашпарт i вопыт выступаў за юнацкую i маладзёжную зборныя Расіі.