Усе навіны

Молаш пра 15 каманд у Д1: «Для мяне, вядома, гэта мінус, ірваны цыкл»

9 сакавіка 2023, 09:18

Галоўны трэнер жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш выказаў сваё меркаванне пра ўдзел 15-і каманд у наступным сезоне вышэйшай лігі.

– 15 каманд у чэмпіянаце ўжо дакладна. Гэта плюс, мінус ці ўсё роўна?

– Напэўна, мінус вядома. Гэты ірваны цыкл, калі дзесьці хтосьці прапускае, вядома, не ёсць добра. Для мяне, вядома, гэта мінус, – сказаў Молаш.