Усе навіны

Глеб стане намеснікам старшыні АБФФ, цяперашні прэс-сакратар Алейнік стане генеральным сакратаром

9 сакавіка 2023, 20:17
2

Былы паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб стане намеснікам старшыні АБФФ. Справаздачна-выбарная канферэнцыя пройдзе 22 сакавіка.

Як чакаецца, пасаду намесніка старшыні пакіне 73-гадовы Міхаіл Вергеенка, які займаў пасаду з 27 сакавіка 2019 года.

Яшчэ адзін намеснік - экс-супрацоўнік аховы Лукашэнкі Міхаіл Ботнікаў - паводле нашай інфармацыі, застанецца на месцы.

У АБФФ зменіцца і прэс-сакратар федэрацыі. Гэтую пасаду ўжо даўно займае 34-гадовы Аляксандр Алейнік, чый бацька Сяргей Алейнік з 13 снежня 2022 г. узначальвае міністэрства замежных спраў Лукашэнкі.

З высокай доляй верагоднасці Алейнік пасля выбараў у федэрацыі пойдзе на павышэнне і стане генеральным сакратаром АБФФ. Цяпер гэтую пасаду займае 39-гадовы Сяргей Жардзэцкі.