Усе навіны

Дырэктар «Віцебскa» Вайцюхоўскі: «Зрабілі акцэнт на мясцовую моладзь»

9 сакавіка 2023, 20:34

Дырэктар «Віцебскa» Мікалай Вайцюхоўскі падзяліўся меркаваннем аб новым сезоне. Каманда згуляе ў Д2.

– Задача адна, яна агучаная кіраўніцтвам горада - выхад у вышэйшую лігу. Для сябе мы яе дадаткова падкарэктавалі – выхад з першага месца са складам гатовым для выступлення ў вышэйшай лізе.

Мы зрабілі акцэнт на мясцовую моладзь, разлічваем на іх у будучыні. Акрамя тых, хто ўжо трэніруецца з камандай, у нас у Акадэміі падрастаюць вельмі таленавітыя хлопцы.

– Ацэніце працу галоўнага трэнера Аляксандра Паўлава. Як увогуле ўзнікла яго кандыдатура?

– Пачну з таго што за ўвесь час працы ў клубе, мне кандыдатуру галоўнага трэнера ніколі ніхто не навязваў. Ёсць працэдура ўзгаднення з кіраўніцтвам горада, зацвярджэнне Кіраваннем клуба, раюся заўсёды са шматлікімі, але падбор заўсёды быў за мной. Якія працавалі раней Сяргея Вехцева, Сяргея Ясінскага,

Яўгена Чарнухіна я добра ведаў і да прызначэння, зараз па-ранейшаму мы заўсёды на сувязі. Аляксандра Паўлава я асабіста не ведаў, але яго прозвішча ўзнікла ў спісе кандыдатаў мінулым летам, падказалі аб яго важнай ролі ў Энергетыцы. Гэта было яшчэ да вяртання Ясінскага.

Пагутарылі з кіраўніцтвам Энергетыка, яны ў той час змагаліся за чэмпіёнства і цалкам лагічна адмовілі, але дамовіліся вярнуцца да размовы пасля заканчэння сезона. У Аляксандра Валер'евіча пасля сезона была падстава адмовіцца, я яго клікаў у каманду вышэйшай лігі.

Да таго часу сітуацыя змянілася… Цяпер Паўлаў у Віцебску, сфарміраваў трэнерскі штаб і на маю думку вельмі добра працуе. Аб'ектыўнай ацэнкай яго працы стане дасягнуты вынік, а не маё меркаванне.

– Склад сфарміраваны ці варта чакаць новых гульцоў?

–- На думку галоўнага трэнера склад добра збалансаваны і па колькасці і ў плане вопыту і маладосці. Са снежня месяца трэнерскі штаб прагледзеў дастатковую колькасць гульцоў, але ў большасці выпадкаў прыходзілі да высновы - наша моладзь нічым не горшая. Мяне гэта толькі радуе.

Акрамя гульцоў з заяўкі на першую кубкавую гульню разлічваем на Анікеева, Панарына і Вараб'ёва, якія на розных стадыях аднаўлення пасля траўм, і вядома на Скітова. Цяпер займаемся афармленнем пераходу маладых хлопцаў 2003 года нараджэння Юрыя Палавінкіна і Вадзіма Ткачэнкі з «Акадэміі футбола «Кубань», якія даўно працуюць з камандай. Але гэта хутчэй гульцы на далягляд. Іншых змен не плануем, – сказаў Вайцюхоўскі.