Усе навіны

Антоніа, Міліч, Вайс і Карлсан – намінанты на званне найлепшага гульца тыдня ў Лізе Канферэнцый

10 сакавіка 2023, 14:56

УЕФА прадставіла чатырох гульцоў, якія прэтэндуюць на званне найлепшага ў Лізе Канферэнцый па выніках першых матчаў 1/8 фіналу турніру.

Нападаючы «Вэст Хэма» Мікаіл Антоніа вызначыўся дублем у матчы з АЕК Ларнака (2:0).

Антоніа Міліч з «Леха» забіў першы мяч сваёй каманды ў гульні з «Юргордэнам» (2:0).

Паўабаронца «Слована» Уладзімір Вайс аддаў два асісты ў матчы з «Базелем» (2:2).

Еспер Карлсан з АЗ таксама двойчы асіставаў партнёрам па гульні з «Лацыа» (2:1).