Усе навіны

Гасперыні можа пакінуць «Аталанту» летам

10 сакавіка 2023, 17:11

Галоўны трэнер «Аталанты» Джан П'еро Гасперыні можа пакінуць каманду пасля завяршэння сезона, паведамляе La Repubblica.

Па дадзеных крыніцы, спецыяліст абдумвае сваю будучыню. Ягоны кантракт дзейнічае да 30 чэрвеня 2024 года. У яго былі непаразуменні і рознагалоссі з уладальнікамі клуба, у тым ліку па рашэннях на трансферным рынку.

У выпадку сыходу Гасперыні галоўным кандыдатам яму ўзамен можа стаць Вінчэнца Італьяна з «Фіярэнціны». Іншыя кандыдаты – Алесіа Дыянізі («Сасуола»), Паола Дзанэці («Эмполі»), Мікеле Міньяні («Бары») і Рубен Амарым («Спортынг»).

65-гадовы трэнер можа вярнуцца ў «Джэноа», калі каманда выйдзе ў серыю А. Таксама ім цікавіцца «Тарына».