Усе навіны
video

Аляксандр Зінчанка: «Аднаклубнікі думаюць, што людзі, якія галасуюць за мяне, не разбіраюцца ў футболе»

10 сакавіка 2023, 23:56

Футбаліст «Арсенала» Аляксандр Зінчанка ў жартаўлівай форме падзякаваў балельшчыкам, якія другі раз запар прызналі яго найлепшым гульцом месяца ў лонданскім клубе.

«Добры дзень, сябры. Спадзяюся ў вас усё добра. Дзякую вам, што зноў прагаласавалі за мяне ў намінацыі за найлепшага гульца «Арсенала» месяца.

Я ведаю, што мае аднаклубнікі заб'юць мяне. Яны думаюць, што людзі, якія галасуюць за мяне, не разбіраюцца ў футболе.

Але забудзьцеся пра іх. Давайце ціснуць разам да самага канца. Наперад, кананіры», – сказаў Зінчанка.