Усе навіны

«Тотэнхэм», «Чэлсі» і «Рома» цікавяцца Дэ Дзербі

11 сакавіка 2023, 17:29

«Тотэнхэм», «Чэлсі» і «Рома» зацікаўленыя ў галоўным трэнеры «Брайтана» Раберта Дэ Дзербі, паведамляе La Gazzetta dello Sport.

Дырэктар «Тотэнхэма» Фабіа Парацічы разглядае Дэ Дзербі як магчымую замену на фоне чутак пра сыход Антоніа Контэ.

«Рома» ўжо даўно вызначылася, што ў выпадку спынення супрацоўніцтва з Жазэ Маўрынью клуб хацеў бы запрасіць італьянскага галоўнага трэнера.

Таксама паведамляецца пра цікавасць да 43-гадовага Дэ Дзэрбі з боку «Чэлсі».