Усе навіны

Нячаеў, Бяссмертны, Драгун і Бардачоў не патрапілі ў заяўку БАТЭ на матч з «Белшынай», раней яны былі ўключаныя ў «чорны спіс» «Мінспорту»

11 сакавіка 2023, 17:45

Абаронцы Даніла Нячаеў, Максім Бардачоў і паўабаронцы Станіслаў Драгун, Дзмітрый Бяссмертны засталіся па-за заяўкай БАТЭ на матч у адказ 1/4 фіналу Кубка Беларусі супраць «Белшыны».

Пры гэтым Нячаеў і Бяссмертны выходзілі на поле ў першым паядынку, які завяршыўся з лікам 5:0.

Нагадаем, у снежні 2022-га «Трыбуна» паведамляла пра стварэнне «чорнага спісу» так званага Мінспорту як мінімум з 48 прозвішчаў, у асноўным з удзельнікаў відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. З фігурантамі спісу клубам у рэжымнай Беларусі было забаронена заключаць кантракты.

Пазней стала вядома, што «Мінспорту» робіць выбарачныя выключэнні з пераліку, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах, аднак некаторым гульцам не дапамагае і гэта.