Усе навіны

«Шахцёр» вылецеў у 1/4 фіналу Кубка Беларусі, чэмпіён прайграў «Тарпеда-БелАЗ» па пенальці

11 сакавіка 2023, 18:43

11 сакавіка «Шахцёр» у другім матчы 1/4 фіналу саступіў «Тарпеда-БелАЗ» у серыі пенальці (1:0, пенальці: 3:5; першы матч: 1:2).

Такім чынам, дзейны чэмпіён Беларусі спыніў барацьбу за тытул. У цяперашнім годзе каманда Аляксея Багі заваявала Суперкубак Беларусі.

У сезоне-2021/22 «Шахцёр» вылецеў у 1/8 фіналу турніра.