Усе навіны

Бага пасля вылету з Кубка Беларусі: «Малі некалькі магчымасцяў, каб забіць другі гол і не даводзіць да дадатковага часу і серыі пенальці»

11 сакавіка 2023, 22:41

Галоўны трэнер салігорскага «Шахцёра» Аляксей Бага падзяліўся меркаваннем аб паразе «Тарпеда-БелАЗ» (1:0, 3:5 па пен.) у 1/4 фіналу Кубка Беларусі.

– Не хапіла нам другога гола ў гульнявы час, каб прайсці далей па выніках гэтага двухматчавага супрацьстаяння. Мелі некалькі магчымасцяў, каб забіць другі гол і не даводзіць да дадатковага часу і серыі пенальці, да гэтай нервы.

Але маем тое, што маем. Пасляматчавыя серыі – гэта заўсёды латарэя. Глебу Шаўчэнка не пашанцавала – добра згуляў брамнік саперніка.

– Было некалькі вымушаных замен. Наколькі сур'ёзныя пашкоджанні ў хлопцаў?

– Пакуль сказаць цяжка. Увесь наступны дзень прысвяцім абследаванням і будзем ужо больш дакладна ведаць. Спадзяемся, што ў хлопцаў не выявіцца ніякіх сур'ёзных траўмаў, і да першага тура мы падыдзем у поўным узбраенні, – сказаў Бага.