Усе навіны

Жукоўскі і Ляшко, якія трапілі ў «чорны спіс» Мінспорту Лукашэнку зноў не патрапілі ў заяўку «Нёмана» на матч у адказ Кубка Беларусі

12 сакавіка 2023, 16:22

«Нёман» апублікаваў заяўку на матч у адказ 1/4 фіналу Кубка Беларусі супраць «Віцебска».

У ёй адсутнічаюць Валерый Жукоўскі і Яўген Ляшко, якія раней трапілі ў «чорны спіс» «Мінспорту». Адзначым, што ў першым чвэрцьфінальным матчы дадзеныя футбалісты таксама адсутнічалі ў заяўцы гарадзенцаў.

Нагадаем, у снежні 2022-га «Трыбуна» паведамляла пра стварэнне «чорнага спісу» так званага Мінспорту як мінімум з 48 прозвішчаў, у асноўным з удзельнікаў відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. З фігурантамі спісу клубам у рэжымнай Беларусі было забаронена заключаць кантракты.

Пазней стала вядома, што «Мінспорту» робіць выбарачныя выключэнні са спісу, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах, аднак некаторым гульцам не дапамагае і гэта.