Усе навіны

Віталь Лісаковіч адзначыўся пераможным голам у матчы Д2 Расіі

12 сакавіка 2023, 17:09

12 сакавіка прайшоў 22-і тур расійскай Д2, у якім «Рубін» перамог «Волгу» з Ульянаўска з лікам 1:0.

Адзіны гол у матчы на рахунку беларускага нападаючага Віталя Лісаковіча, які аформіў мяч у вароты беларускага брамніка «Волгі» Андрэя Клімовіча на 3 хвіліне матчу.

Лісаковіч-старэйшы адыграў 86 хвілін у матчы.

Капітан казанцаў Аляксандр Мартыновіч адыграў увесь матч і зарабіў жоўтую картку.