Усе навіны
Фота

Лагатып Joma на футболках «Крыўбаса» у матчы з данецкім «Шахцёрам» быў закрыты налепкай з надпісам «Русне #####»

12 сакавіка 2023, 18:01

«Крыўбас» заклеіў лагатып тэхнічнага партнёра Joma на сваёй гульнявой форме налепкай з надпісам «Русне #####».

Менавіта ў гэтым варыянце формы каманда згуляла ў сённяшнім матчы 17-га тура УПЛ супраць «Шахцёра» (0:3).

Адзначым, клуб прыпыніў выкананне ўсіх рэкламных абавязацельстваў перад кампаніяй з-за таго, што піцерскі «Зеніт» прэзентаваў новую форму як раз ад Joma.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.