Усе навіны

Бацька Месі запытаў у «Аль-Хілаля» 600 млн еўра заробку для Ліянэля

14 сакавіка 2023, 18:41
2

Выданне El Chiringuito назвала ўмовы, пры якіх форвард «ПСЖ» Ліянэль Месі можа перайсці ў «Аль-Хілаль» з чэмпіянату Саудаўскай Аравіі.

Бацька і агент 35-гадовага аргенцінца запытаў 600 мільёнаў еўра для свайго сына ў выглядзе заробку.

За які перыяд прадугледжана гэтая сума - не ўдакладняецца.

Адзначым, што нападаючы «Аль-Насра» Крышціяну Раналду з улікам усіх дадатковых і спонсарскіх выплат зарабляе каля 200 мільёнаў еўра ў год.